прадзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Дзяжурыць некаторы час. Хто па зямлі, хто на якой бэльцы, так і прадзяжурылі нашы аднавяскоўцы ўсю ноч. Дубоўка.
прадзяўба́ны і прадзёўбаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прадзяўбаць, прадзяўбці.
прадзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і прадзяўбці.
прадзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; пр. прадзёўб, ‑дзяўбла, ‑дзяўбло; заг. прадзяўбі; зак., што.
1. Прабіць дзюбай. Кураня прадзяўбло шкарлупіну яйца.
2. Зрабіць дзірку або паглыбленне, часта стукаючы чым‑н. Антон узяў долата і прадзёўб пару дзірак .. для спіц. Пальчэўскі.
3. і без дап. Дзяўбці некаторы час.
прадзяўбці́ся, ‑бецца; зак.
Вылупіцца з яйца (пра птушанят).
прадказа́льнік, ‑а, м.
Той, хто прадказвае будучае.
прадказа́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадказаць.
2. Тое, што прадказана. Прадказанне старога бакеншчыка спраўдзілася. Выйшлі мы раніцай з дому — на дварэ ціха, цёпла. Ігнаценка.
прадка́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прадказаць.
прадказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.
Наперад сказаць аб тым, што будзе, што павінна здарыцца. [Гаворка:] Хочаш — я, як добрая цыганка, прадкажу твой лёс. Шамякін. // На падставе адпаведных даных зрабіць заключэнне аб ходзе і развіцці якіх‑н. з’яў. Напярэдадні рэвалюцыі ў Германіі Энгельс прадказаў, што народ разбудзіць свайго Зігфрыда. У. Калеснік.