прадзі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прадзення. Прадзільная фабрыка. // Які прызначаецца, служыць для выпрацоўкі пражы. Прадзільны станок.
прадзі́льня, ‑і, ж.
Уст. Фабрыка або майстэрня, якая вырабляе пражу.
прадзі́льшчык, ‑а, м.
Кваліфікаваны рабочы ў тэкстыльнай прамысловасць заняты вырабам пражы.
прадзіма́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для прадзімання. Прадзімальны клапан.
прадзіма́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прадзімаць — прадзьмуць (у 1 знач.).
прадзіма́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да прадзімаць.
прадзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да прадзьмуць (у 1, 2 знач.).
2. і без дап. Праходзіць наскрозь праз што‑н., дзьмуць з усіх бакоў (аб патоку паветра, аб ветры). Нас прадзімае вецер свежы, Мы ловім пырскі І дрыжым. Грахоўскі.
прадзіра́віцца, ‑віцца; зак.
Зрабіцца дзіравым; знасіцца. Прадзіравіцца дах; дзе тут будзеш перакрываць, забіў так-сяк дошкамі дзіркі, каб не капала на галаву — і ўсё. Шахавец.
прадзіра́віць, ‑раўлю, ‑равіш, ‑равіць; зак., што.
Зрабіць дзірку ў чым‑н. Толькі цяпер сцяміў Вадзік: кручок зачапіўся за лодку і прадзіравіў яе. Гамолка.