шпу́равы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да шпура. Шпуравая свідравіна. Шпуравы дыяметр.
шпурля́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шпурляць і шпурляцца.
шпурля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Разм.
1. чым. Кідацца чым‑н. адзін у аднаго. [Вучні] цягалі цяжкія кашы бульбы да буртоў, рагаталі, спявалі, шпурляліся грудкамі. Дуброўскі. // Кідаць што‑н. Вецер злосна шпурляецца Ў твары сухімі лістамі. Панчанка.
2. Зал. да шпурляць.
шпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
Разм.
1. і чым. З сілай кідаць што‑н. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх і складаю адну пры адной. Брыль. [Федзя:] — Няпраўда! Вы [хлопцы] усе шпурлялі ў звон каменнямі... таму іх так многа тут! Ваданосаў. Зіма снягоў шпурляла жмені, Сумёты белыя мяла, Але крынічныя струмені Скаваць ільдамі не змагла. Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Па твары хлёпала мокрым цветам, гэта шпурляла з-пад колаў раскіслым снегам і глінай. Пташнікаў. // Ставіць, класці, кідаць што‑н. неахайна, абы як. Да таго ж прыемна было [Юрку] слухаць, не запісваючы, з незалежным выглядам шпурляць дома падручнікі на падаконнік, рабіць усё, як табе хочацца... Карпаў. // часцей безас. Моцна качаць, трэсці, тузаць і пад., прымушаючы каго‑, што‑н. рабіць рэзкія, бязладныя рухі. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер над зялёнаю шчэццю лясоў, над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы, пад бародаўкамі-купінамі жорсткай асакі, тады яна [Прыпяць] няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны і чайкі-душагубкі. Колас. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ўбакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях. Краўчанка.
2. Раскідваць што‑н. у розныя бакі. А Базыль бушаваў. Хадзіў па хаце, шпурляў нагамі табурэткі, зламаў вілачнік ля печы. Курто. / у безас. ужыв. Часам з вогнішчаў сыпала снапы іскраў, шпурляла навокал галавешкі. Мележ.
3. перан. Выдаткоўваць без карысці; марна траціць што‑н. Шпурляць грошы на вецер.
шпурну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што і чым.
Аднакр. да шпурляць.
шпыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
Абл. Біць чым‑н. Кандрат быў занадта абураны, каб не біцца. Ён забягаў з усіх бакоў і шпыляў нагамі [Андрушку]. Лобан.
шпэ́лях, ‑а, м.
У выразе: у шпэляхі — у шматкі, на дробныя кавалкі.
шпянёк, ‑нька, м.
Памянш. да шпень 1, невялікі шпень. Кола лёгка крутнулася на шпяньку, і вавёрка пачала скакаць усё шпарчэй і шпарчэй. Пальчэўскі. // Стрыжанёк на пражцы, які ўстаўляецца ў дзірачкі рэменя.