прабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
1. Апрацаваць бараной узараную зямлю. Прабаранаваць поле.
2. і без дап. Баранаваць некаторы час. Прабаранаваць увесь дзень.
прабарано́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прабараноўваць.
прабарано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прабаранаваць (у 1 знач.).
прабасі́ць, ‑башу, ‑басіш, ‑басіць; зак., што і без дап.
Разм. Сказаць што‑н. або праспяваць басам. — Ды нам заседжвацца і няма калі, гаспадынька, — прабасіў салдат. Сачанка.
прабасці́, ‑бадзе; зак., каго-што.
Тое, што і прабадаць.
прабатра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Прабыць батраком некаторы час. Прабатрачыў сем гадоў.
прабаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Разм. Здабываць сродкі на пражыццё; карміцца, перабівацца. Другія браты не мелі сталай работы, прабаўляліся выпадковымі заробкамі. Лынькоў.
прабаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
Разм. Праводзіць, затрачваць (час). Калі наставала ноч, .. [старая] забіралася на печ і, падкурчыўшы ногі, прабаўляла час, пакуль гарэў агонь. Дуброўскі.
праба́цька, ‑і, м.
Той, ад каго вядзецца пачатак роду; родапачынальнік; продак.
прабача́льны, ‑ая, ‑ае.
Які можна прабачыць; прабачны.