прабада́ць, ‑ае; зак., каго-што.
Пракалоць рагамі.
прабадзе́нне, ‑я, н.
Спец. Скразное пашкоджанне сценкі ўнутранага органа. Прабадзенне барабаннай перапонкі.
прабадзя́цца, ‑дзяюся, ‑дзяешся, ‑дзяецца; зак.
Разм. Прабыць, правесці дзе‑н. час, звычайна марна. Першы дзень прабадзяліся [здраднікі] па Старажоўцы безвынікова. Новікаў.
прабадны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які выклікае прабадзенне; які суправаджаецца прабадзеннем. Прабадная язва.
прабалбата́цца, ‑балбачуся, ‑балбочашся, ‑балбочацца; зак.
Разм. Прагаварыцца.
прабалбата́ць, ‑балбачу, ‑балбочаш, ‑балбоча; зак.
Разм.
1. Правесці некаторы час у балбатні. Гадзіну прабалбатаць.
2. што і без дап. Выдаць тайну, сакрэт.
3. што і без дап. Незразумела сказаць што‑н.
прабараба́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прабарабаніць.
прабараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1. Утварыць гук, падобны да гуку барабане. Капыты жарабка прабарабанілі па насланых на пераездзе шпалах. Федасеенка.
2. што і без дап. Барабаніць некаторы час.
прабаразні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Зрабіць баразну, правесці баразну.
прабаранава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прабаранаваць.