Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пнеўмааўтама́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел аўтаматыкі, аб’ектам вывучэння якога з’яўляюцца сродкі аўтаматыкі.

пнеўмагра́ма, ‑ы, ж.

Графічны наказ дыхальных рухаў грудной клеткі, якія характарызуюць работу лёгкіх.

пнеўмакасцю́м, ‑а, м.

Герметызаваны высотны касцюм лётчыка.

пнеўмако́к, ‑а, м.

Бактэрыя, узбуджальнік пнеўманіі.

[Новалац. pneumococcus.]

пнеўмако́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пнеўмакока, які выклікаецца пнеўмакокамі. Пнеўмакокавая хвароба.

пнеўмані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пнеўманіі.

пнеўмані́я, ‑і, ж.

Запаленне лёгкіх.

[Ад грэч. pneymon — лёгкае.]

пнеўма́тык, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для сціскання і разрэджвання паветра.

2. Напоўненая паветрам шына.

пнеўма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Аддзел фізікі, які вывучае газападобныя целы.

2. Тое, што і пнеўматык (у 1 знач.).

[Ад грэч. pneymatikos — дыхальны, паветраны.]

пнеўматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пнеўматыкі (у 1 знач.).

2. Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе сціснутага паветра. Грукаталі маторы экскаватараў і бульдозераў, рыпелі тросы пад’ёмных кранаў, разносіўся перастук пнеўматычных малаткоў. Хадкевіч.