Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шпунт, ‑а, М ‑нце; мн. шпунты, ‑оў; м.

Спец.

1. Спецыяльны падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі. У тыя пазы заходзяць шпунты другіх дошак, і, такім чынам, сценкі вулея становяцца вельмі шчыльнымі. Ваданосаў.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз. [Аспірант:] — Во, чуеш, і цыркулярка заспявала. За сасонку ўзяліся: шпунты для катлавана апілоўваюць. Брыль.

3. Спецыяльны корак, якім затыкаюць бочку з віном або півам. А .. [піва] так усхадзілася, што выбіла шпунт. Грахоўскі.

•••

Ад усіх бочак шпунт; пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

[Польск. szpunt ад ням. Spund.]

шпунтава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для шпунтоўкі. Шпунтавальны станок.

шпунтава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шпунтаваць.

шпунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад шпунтаваць.

шпунтава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да шпунтаваць.

шпунтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец.

1. Рабіць, вырабляць шпунты (у 1 знач.).

2. Рабіць што‑н., выкарыстоўваючы шпунт (у 2 знач.). Шпунтаваць дно возера.

3. Забіваць адтуліну ў бочцы шпуптам (у 3 знач.).

шпунтавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец.

1. Які мае адносіны да шпунта (у 1 знач.). Шпунтавы паз. // Які мае шпунты, забяспечаны шпунтамі. — Лесаматэрыялы прывезлі? — Звычайныя дошкі, не такія, як для шпунтавога рада, — з прыкрасцю адказаў інжынер. Сапрыка. // Злучаны, змацаваны пры дапамозе шпунта (у 1 знач.). Шпунтавое злучэнне. Шпунтавы вузел. // Прызначаны для вырабу шпунта. Шпунтавы струг.

2. Які зроблены са шпунта (у 2 знач.). Шпунтавая агароджа.

шпунто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шпунтаваць.

шпунту́бель, ‑я, м.

Спец. Сталярны інструмент, прызначаны для выстругвання шпунтоў.

[Ад ням. Spundhobel.]

шпур, ‑а, м.

1. Прасвідраваны ў горным масіве цыліндрычны канал, у які закладваецца зарад выбуховага рэчыва для ўзрыву горнай пароды. Стукаў-пастукваў [дзядок] ад рання да мораку, Выдзеўбаў шнур і засыпаў туды Ладны зарад самаробнага пораху. Лужанін.

2. У металургіі — адтуліна ў горне шахтавай печы, праз якую выпускаюць прадукты плаўлення.

[Ням. Spur.]