шпунт, ‑а,
1. Спецыяльны падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.
2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.
3. Спецыяльны корак, якім затыкаюць бочку з віном або півам.
•••
[Польск. szpunt ад ням. Spund.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)