глу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. тлух, ‑ла; незак.
1. Траціць здольнасць чуць, станавіцца глухім. Глухнуць ад выбухаў.
2. Заціхаць, станавіцца нячутным (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. Колас. // Пераставаць дзейнічаць, працаваць (пра механізмы). Матор глухне.
3. Зарастаць, дзічэць. Пасевы глухнуць ад пустазелля.
4. перан. Паступова слабець або знікаць. З цягам часу пачуцці глухнуць. // Прыціхаць, канчацца. Бой глухне. □ За тыдзень добрае пагоды Праходзіць, глухне касавіца. Колас.
глуш, ‑ы, ж.
1. Густа зарослы ўчастак лесу. Перасяляюцца штодня з глушы Лясной К нам ліпы ў мінскія алеі. Астрэйка. Пайшоў мядзведзь па лесе, Далёка ў глуш залез.. Журба.
2. Аддаленае ад паселішчаў пустыннае месца. А раней тут была глуш. Шэсцьдзесят кіламетраў трэба было ехаць на балаголы, каб трапіць на адну з бліжэйшых чыгунак. Ермаловіч. // Аддалены ад культурных цэнтраў населены пункт; захалусце. Дзяцінства і юнацтва Змітрака Бядулі прайшлі ў вясковай глушы. Каваленка.
3. Позняя, глухая пара; цішыня. Глуш начы разлеглася шматвёрстая, Не чуваць гамонкі анідзе. Панчанка.
глуша́к, ‑а, м.
Абл. Глухі чалавек, глушэц (у 2 знач.). — Ат, глушак! — шапнуў Данік на Лявона, і вось яны стаяць моўчкі. Брыль.
глушцо́ў, ‑ова.
Які належыць глушцу. Глушцова такаванне. □ Глушцовым пер’ем тут І мох І ліст прапах. Куляшоў.
глушыня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і глуш. Сумнавата начаваць у гэтай дрымучай глушыні без агеньчыка. Бялевіч.
глушы́цель, ‑я, м.
1. Прыстасаванне для аслаблення сілы гуку або шуму ад работы рухавіка, механізма і пад. Бурмакоў ўключыў глушыцель, але і прыглушанае выццё, здавалася, урывалася ва ўсе куткі карабля, ледзь не даводзячы людзей да вар’яцтва. Шыцік.
2. Прыстасаванне ў мнагаструнных музычных інструментах для спынення хістання струн; дэмпфер.
3. перан. Той, хто заглушае якія‑н. імкненні або ініцыятыву. Глушыцель крытыкі.
глушы́цца, глушыцца; незак.
Зал. да глушыць.
глушы́ць, глушу, глушылі, глушыць; незак., каго-што.
1. Перашкаджаць слухаць, пазбаўляць магчымасці чуць; аглушаць. Народ таўчэцца каля копкі, Па бруку б’юць падковы звонка, Грымяць павозкі, буды, колы, Аж проста глушаць балаголы. Колас.
2. Рабіць нячутным, бясшумным; заглушаць. Кірмашовы гук і голас глушылі музыку. Гарэцкі.
3. Перашкаджаць сваім ростам росту іншых раслін, пазбаўляючы іх святла і прасторы. Пырнік глушыць збажыну. □ Флоксы напалам з травой глушылі ўсё, што было каля іх і пад імі драбнейшага. Чорны. // перан. Перашкаджаць развіццю чаго‑н. Глушыць ініцыятыву.
4. Разм. Моцным ударам па галаве пазбаўляць прытомнасці; аглушаць. Прыкладам свайго маленькага карабіна .. [Шурка] глушыць аднаго з бандытаў, у другога страляе. Мехаў. // Ударамі па лёдзе або падводнымі выбухамі даводзіць (рыбу) да стану здранцвення. Глушыць рыбу.
5. Выключаць (матор, машыну і пад.). Глушыць трактар.
6. Разм. Многа піць чаго‑н. Глушыць гарэлку.