Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абамле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў прытомнасць. // Анямелы, здранцвелы. Абамлелы ад страху. □ Гуслі строіць [гусляр] свае, — струны звонка звіняць, Жменяй водзіць па іх абамлелай. Купала.

абамле́нне, ‑я, ж.

Стан паводле знач. дзеясл. абамлець.

абамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Колас. // Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення. Маўр.

2. Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.

абамшэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абымшэлы.

абамшэ́ць, ‑эе; зак.

Тое, што і абымшэць.

абанеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Права на карыстанне чым‑н. пэўны час, а таксама дакумент на гэта права. Абанемент у тэатр.

[Фр. abonnement.]

абанеме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абанемента. Абанементная плата. Абанементны канцэрт.

абане́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якая мае абанемент.

[Ням. Abonnent ад фр.]

абане́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абанента. Абанентны аддзел.

абане́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які ўласцівы абаненту, належыць яму. Абаненцкія месцы ў тэатры.