Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абнадзе́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абнадзеіць.

абнадзе́іцца, ‑дзеюся, ‑дзеішся, ‑дзеіцца; зак.

Разм. Атрымаць надзею на што‑н. [Ксавэр:] — Мы спачатку пачнём жыць. Гэта павінна быць скора... — І Гальвас павесялеў і абнадзеіўся. Чорны.

абнадзе́іць, ‑дзею, ‑дзеіш, ‑дзеіць; зак., каго.

Паабяцаўшы што‑н., запэўніўшы ў чым‑н., абудзіць надзею; суцешыць. Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў. Колас. Дзівіліся партызаны спакою і вытрымцы гэтага чалавека, дзівіліся і стараліся падтрымаць яго, сказаць спагадлівае слова, неяк абнадзеіць. Шчарбатаў.

абнадзе́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнадзейваць — абнадзеіць.

абнадзе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абнадзеіць.

абнадзе́йлівы, ‑ая, ‑ае.

З адзнакамі, прыкметамі надзеі. [Снарады] праносіліся ўгары з імклівым, абнадзейлівым посвістам. Мележ.

абна́дзіць, ‑наджу, ‑надзіш, ‑надзіць; зак., каго-што.

Тое, што і прынадзіць.

абнаро́даванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнародаваць.

абнаро́даваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абнародаваць.

абнаро́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Абвясціць, апублікаваць для ўсе агульнага азнаямлення. Абнародаваць дэкрэт. □ [Гарбачыо:] А што калі б вы.. знайшлі ў сваіх архівах вось такі пергамент І абнародаваць маглі па ўласнай волі... Клімковіч.