Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абніма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. абнімаць — абняць (у 1 знач.).

абніма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абняцца.

2. Зал. да абнімаць.

абніма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абняць.

абні́мкі, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і абдымкі.

абно́ва, ‑ы; Р мн. ‑ноў, ж.

Разм. Тое, што і абноўка. [Каця] была добрая швачка, і шыць абновы да яе неслі ледзь не з усяе вёскі. Сачанка. // перан. Нешта новае, толькі што пабудаванае. Ды не ўявіш сягоння цябе [Беларусь] без гранітных абноў і пявучых турбін, і вядомых у свеце машын. Вялюгін.

абно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Спец.

1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай. Ермаловіч.

2. толькі мн. (абно́жкі, ‑жак). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.

абно́сак,

гл. абноскі.

абно́сіцца, ‑носіцца; незак.

Зал. да абносіць.

абно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; заг. абнось.

Незак. да абнесці.

абно́скі, ‑аў; адз. абносак, ‑ска, м.

Разм. Падношанае, пашарпанае адзенне, абутак. Насіць чужыя абноскі. □ Недзе з аддаленага кутка, з-пад кухні.., выйшла сястра-гаспадыня год пад пяцьдзесят — уся шэрая, у абносках з галавы да ног. Пестрак.