Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Разм. Новая, нядаўна набытая, пашытая рэч, якой яшчэ не карысталіся. Купіць абноўку.

абно́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абнавіць.

2. у знач. прым. Якому нададзены новыя якасці; палепшаны. Абноўленыя землі.

абно́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абнасіць.

абно́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абнасіцца (у 2 знач.).

2. Зал. да абношваць.

абно́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абнасіць.

абню́ханы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абнюхаць.

абню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Абнюхаць адзін аднаго (пра жывёл). Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] у плуг разам з Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся. Чарнышэвіч. // перан. Разм. груб. Пазнаёміцца, завесці сувязі. [Хоміч:] — Я гэтаму хлюсту, Зыгмусю, буду зубы загаворваць, а ты ідзі бяры.. [Чэсю] танцаваць. Раз, другі, пакуль троху абнюхаецеся, а тады — з вачэй. Брыль.

2. Разм. Абнюхаць вакол сябе, прынюхацца. Воўк выйшаў на дарогу, абнюхаўся.

абню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Панюхаць з усіх бакоў. Мядзведзіца, нібы скрозь сон, узняла галаву і абнюхала егера. В. Вольскі.

2. Знайсці, нюхаючы; знюхаць. Сабака абнюхаў след. // перан. Разм. Агледзець, абследаваць, выведаць, уважліва пазнаёміцца з чым‑н. [Грыцук:] — Першыя пойдзем мы. Абгледзім, абпюхаем. Навуменка.

абню́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнюхваць — абнюхаць і абнюхвацца — абнюхацца.

абню́хвацца, ‑аецца.

Незак. да абнюхацца.