Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абодвапо́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзнакі мужчынскага і жаночага полу; двухполы. Абодваполыя расліны.

або́ддзе, ‑я, н., зб.

Абады. Абоддзе гнуць.

або́е, абаіх, ліч. зб.

Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое. Нічыпар хітра падміргвае цёці Каці і абое выходзяць. Крапіва.

•••

Абое рабое — пра людзей, падобных у чым‑н. адзін на аднаго, вартых адзін другога (па якіх‑н. адмоўных якасцях). [Андрэй:] — З Халустам і я не ўжыўся б. — Бо і ты такі! — ускіпела жанчына. — Абое роўныя! Абое рабое. Чарнышэвіч.

або́з, ‑у, м.

1. Чарада фурманак, падвод з людзьмі або паклажаю ў дарозе. Ехаць у абозе. □ Гадзіны ў дзве папоўдні цэлы абоз сялянскіх фурманак, наладаваных жыўнасцю, прадуктамі і фуражом, выехаў з вёскі. Колас.

2. Сукупнасць транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння. Пажарны абоз. □ Пачалося наступленне. Па шашы ў напрамку фронту ішлі нашы штабы і абозы з раненымі, абапал, па ўзгорках баявыя часці. Няхай.

•••

Чырвоны абоз — абоз, які арганізоўваўся сялянамі для здачы збожжа па цвёрдых цэнах на дзяржаўныя ссыпныя пункты. Плывуць па шляхах Беларусі Абозы чырвоныя з хлебам. Купала.

Выгнаць (пагнаць) у абоз — прымусіць каго‑н. з яго транспартнымі сродкамі несці службу ў вайсковым абозе. Але аднойчы зранку легіянеры выгналі яго ў абоз. Чорны.

Ехаць (паехаць) у абоз — быць мабілізаваным у вайсковы абоз. Вось чаму зімой і ўлетку Я ў абоз так езджу рэдка. Крапіва.

Цягнуцца (плесціся, адседжвацца) у абозе гл. цягнуцца.

або́знік, ‑а, м.

Возчык у абозе; вазак, фурман. Абознікі ішлі па гразі вуліцы побач са змучанымі, стомленымі коньмі. Галавач. Абознікі лаяліся і пагражалі шафёрам пугамі. Шамякін. // Разм. Ваеннаслужачы абозу.

або́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да абозу. Абозны конь. Абозная двуколка. □ Я ўстаў і пайшоў Між палатак абозных. Танк.

2. Звязаны з прадметамі коннага транспарту і з іх вытворчасцю. Абозныя вырабы. // Звязаны з перавозкай абозамі. Абозны прамысел.

3. у знач. наз. або́зны, ‑ага, м. Той, хто суправаджае абоз (у 1 знач.). // Уст. Той, хто служыць у абозе (у 2 знач.).

або́зня, ‑і, ж.

Халодная будыніна для захавання калёс, драбін, саней і іншых прылад. На зіму ўсе калёсы сцягнулі ў абозню. // перан. Разм. Вялікае няўтульнае памяшканне. — Можна было б перагарадзіць, каб лепшым часам, — угадваў Андрэеву думку Мацвей. — Навошта ўжо гэтака абозня. Лобан.

або́і, ‑яў; адз. няма.

Шырокія палосы паперы з узорамі (у мінулым таксама тканіна) для абклейвання ці абівання сцен у памяшканнях; шпалеры. За сценкай з пашматаныя абоямі пачуўся старэчы кашаль. Брыль.

або́йма, ‑ы ж.

1. Металічная рамка для патронаў, якая ўстаўляецца ў магазінную каробку агнястрэльнай зброі. Абойма патронаў. □ У кішэнях падпальшчыкаў ляжалі пісталеты, абоймы з патронамі. Новікаў. // Колькасць патронаў у такой рамцы. Выпусціць абойму патронаў.

2. Дэталь, прыстасаванне ў выглядзе скабы. абруча і пад., якія служаць для змацавання частак машын, збудаванняў і пад. Жале заве тонкая абойма.

або́ймы, ‑аў; адз. няма.

Абрамленне, акружэнне. Азёры ў пышных абоймах лазы Вянком выглядалі квяцістым. Глебка.