Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абнасе́ненне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абнасеніцца — абнасеньвацца.

абнасе́ніцца, ‑ніцца; зак.

Спец. Даць насенне (аб раслінах).

абнасе́ніць, ‑ніць; зак., што.

Спец. Кінуць насенне ў зямлю (пра расліны). Лісцёвыя пароды абнасенілі ўчастак лесу.

абнасе́ньванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнасеньваць — абнасеніць.

абнасе́ньвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абнасеніцца.

2. Зал. да абнасеньваць.

абнасе́ньваць, ‑ае.

Незак. да абнасеніць.

абнасі́цца, ‑насіўся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.

1. Знасіць, прывесці да непрыгоднасці ўсё адзенне, увесь абутак. Разглядаю дзядзьку. Як ён пахудзеў, як абнасіўся і зарос! Сачанка.

2. Зрабіцца зручным, звычным у выніку нашэння. Чаравікі абнасіліся, не муляюць.

абнасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., што.

Панасіўшы адзенне, абутак, зрабіць яго больш зручным, звычным. Абнасіць боты.

абнаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абнаўляць — абнавіць і стан паводле знач. дзеясл. абнаўляцца — абнавіцца.

абнаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да абнавіцца.

2. Зал. да абнаўляць.