Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абмя́ць, абамну, абамнеш, абамне; абамнём, абамняце; зак., што.

Прымяць, зрабіць шчыльнейшым. Абмяць салому.

абмяша́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмяшаць.

абмяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыправіць корм (сечку, мякіну і пад.) мукою, варанай бульбай і пад., перамяшаўшы яго.

абнаві́цель, ‑я, м.

Той, хто што‑н. абнаўляе, уносіць што‑н. новае.

абнаві́цельны, ‑ая, ‑ае.

Які садзейнічае абнаўленню чаго‑н.

абнаві́цельскі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы абнавіцелю.

абнаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.

1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык. // перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.

2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.

абнаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.

1. Паправіўшы, адрамантаваўшы, надаць старому, зношанаму выгляд новага; аднавіць, паднавіць. Абнавіць мэблю ў кватэры. // перан. Зрабіць іншым, новым; адрадзіць, ажывіць. Абнавіць духоўныя сілы. □ [Бедны і Крапіва] не проста напоўнілі традыцыйную байку новым зместам, а абнавілі і самую яе форму. Казека.

2. Папоўніць што‑н., уносячы новае, замяніць устарэлае новым. Абнавіць наглядную агітацыю. Абнавіць склад рэдкалегіі. Абнавіць рэкорд. Абнавіць праграму канцэрта.

3. Разм. Ужыць, выкарыстаць першы раз новую рэч. Абнавіць паліто.

абна́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абнадзіць.

абна́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абнадзіць.