абнаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.
1. Паправіўшы, адрамантаваўшы, надаць старому, зношанаму выгляд новага; аднавіць, паднавіць. Абнавіць мэблю ў кватэры. // перан. Зрабіць іншым, новым; адрадзіць, ажывіць. Абнавіць духоўныя сілы. □ [Бедны і Крапіва] не проста напоўнілі традыцыйную байку новым зместам, а абнавілі і самую яе форму. Казека.
2. Папоўніць што‑н., уносячы новае, замяніць устарэлае новым. Абнавіць наглядную агітацыю. Абнавіць склад рэдкалегіі. Абнавіць рэкорд. Абнавіць праграму канцэрта.
3. Разм. Ужыць, выкарыстаць першы раз новую рэч. Абнавіць паліто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)