Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абмярко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абмяркоўваць.

абмярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмеркаваць.

абмярцве́ласць, ‑і, ж.

Стан абмярцвелага. Абмярцвеласць скуры.

абмярцве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць, стаў нежывы (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

2. перан. Нерухомы, застылы, без жыцця. [Камары] не лёталі і не кусаліся, а сядзелі абмярцвелыя ў шчылінах і пад лісцямі. Чорны.

абмярцве́нне, ‑я, н.

Стан паводле дзеясл. абмярцвець (у 1 знач.).

абмярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, стаць нежывым (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

2. перан. Стаць нячулым пад уплывам чаго‑н.; змярцвець, анямець; акамянець. Твар Паліводскага.. то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Нарэшце ён як бы абмярцвеў, і вочы быццам ашклянелі. Чорны.

абмята́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абмятаць.

абмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмесці.

абмя́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абняць.

абмя́цца, абамнуся, абамнешся, абамнецца; абамнёмся, абамняцеся; зак.

1. Прымяцца, ушчыльніцца, злегчыся.

2. перан. Прыжыцца, прызвычаіцца. Старшыня колькі разоў казаў: «Не ганяй ты.. [Амельку] задужа, пакуль абамнецца хлопец». Лынькоў.