абмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да абмыць.
2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян. // Працякаць вакол, паўз што‑н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары амывае рака.
3. перан. Разм. Адзначаць якую‑н. падзею выпіўкай.
•••
Абмываць і абшываць — даглядаць каго‑н., выяўляць жаночы клопат аб кім‑н.
Кветачкі абмываць — тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць).
Рука руку абмывае гл. рука.
Языкамі абмываць — абгаворваць.
абмы́зганы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Дзеепрым. зал. пр. ад абмызгаць.
абмы́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Пакрыць граззю, забрудзіць.
абмы́лены, ‑ая, ‑ае.
Спец. Дзеепрым. зак. пр. ад абмыліць.
абмы́ліцца, ‑ліцца; зак.
Спец. Ператварыцца ў мыла шляхам хімічнай рэакцыі (пра тлушчы).
абмылі́цца, ‑лю́ся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Абл. Памыліцца. — Я абмыліўся — людзей не слухаў... Болей гэтага не будзе... Чарот.
абмы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Спец. Ператварыць тлушч у мыла шляхам хімічнай рэакцыі.
абмы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Абл. Памылка. Адным словам, думаў Васіль, абмылкаю вялікаю прыйшоў на свет гэты чалавек. Колас. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік церні таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. Гартны.
абмы́львацца, ‑ваецца; незак.
1. Незак. да абмыліць.
2. Зал. да абмыльваць.
абмы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмыліць.
абмы́сліць, ‑мыслю, ‑мысліш, ‑мысліць; зак., што.
Абдумаць, абмеркаваць, узважыць. І раптам.. [Максім Астапавіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самога сябе таіў у душы, вядома ўсім. І ўсе так думаюць як ён, і нават бачаць тое, чаго ён сам рана не мог як трэба абмысліць. Чорны.