абмундзірава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмундзіраваць, абмундзіравацца.
2. Камплект форменнага адзення. Летняе абмундзіраванне. □ Цыбулька загадаў выдаць Кітайчонку вінтоўку і абмундзіраванне і прызначыў да сябе каняводам. Шчарбатаў.
абмундзірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абмундзіраваць.
абмундзірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Забяспечыцца абмундзіраваннем.
абмундзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Забяспечыць абмундзіраваннем. Абмундзіраваць армію.
абмундзіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да абмундзіравання. Абмундзіровачны пункт.
абмундзіро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абмундзіравацца.
2. Зал. да абмундзіроўваць.
абмундзіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмундзіраваць.
абмундзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Разм. Тое, што і абмундзіраванне. Ватовая абмундзіроўка ляжала на.. [Нахлябічу] гладка. Чорны.
абмурава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абмураваць.
абмурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Абкласці цэглай, каменнем што‑н., мацуючы іх цэментам, глінай і пад. Абмураваць кацёл. □ [Лукаш:] — А цагельню ж зноў такі раблю, каб абмураваць, а то не згледзіш, як яна спарахнее. Сабаленка.