Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

піке́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пікета ​2. Пікетны знак. Пікетны слупок.

піке́тчык, ‑а, м.

Удзельнік пікета ​1. Нарэшце ўперадзе мільгануў доўгачаканы прасвет, а за ім — бераг ракі. Вунь і пікетчык. Шыловіч. Дарогі.. [у Ваўкавыску] былі запоўнены салдатамі і пікетчыкамі Манюкіна. Якімовіч.

піке́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да пікетчык.

пі́кі, ‑аў; адз. піка, ‑і, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чорнага наканечніка пікі; віны.

[Фр. pique.]

пікі́раванне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пікі́раваць.

пікі́раванне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пікі́равацца.

пікірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пікірава́ць.

пікірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пікірава́ць.

пікі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

Абменьвацца з’едлівымі, колкімі заўвагамі. [Тамара] перасмыкнула пафарбаванымі вуснамі, але змаўчала. Ведала: калі пачаць пікіравацца, .. [Яраш] нагаворыць непрыемнасцей. Шамякін.

пікірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да пікірава́ць.

пікі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (аб самалёце). Цяжкія самалёты хвалямі наплывалі на ціхае неба горада. Яны рэзка пікіравалі з вышыні і калацілі выбухамі зямлю. Сабаленка.

пікірава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; незак., што.

Спец. Перасаджваць маладыя расліны пры дапамозе завостранага кіёчка-пікі. Пікіраваць расаду капусты.

[Фр. piquer — калоць.]

пікіро́ўка ​1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пікірава́ць.

пікіро́ўка ​2, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пікі́равацца.

пікіро́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Пікіруючы бамбардзіроўшчык. Над астраўком з’явілася каля двух дзесяткаў нашых пікіроўшчыкаў, якія кідаліся з гары на нябачныя адсюль цэлі. Мележ.