Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перфара́тар, ‑а, м.

1. Машына для бурэння шпуроў і свідравін у горных пародах; бурыльны малаток.

2. Апарат, якім прабіваюць скразныя адтуліны (на кінастужцы, паперы і пад.).

перфара́тарны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перфаратара. Перфаратарны малаток. Перфаратарны цэх. // Які робіцца пры дапамозе перфаратара. Перфаратарнае бурэнне.

перфара́таршчык, ‑а, м.

Спец. Той, хто працуе на перфаратары.

перфара́таршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да перфаратаршчык.

перфарацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да перфарацыі. Перфарацыйная дарожка фотаплёнкі. // Які служыць для перфарацыі. Перфарацыйная машына.

перфара́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перфараваць.

2. Пракол, прарыў полага або трубчастага органа цела чалавека або жывёлы.

3. Сістэма спецыяльна прабітых скразных адтулін на чым‑н. Пашкодзіць перфарацыю. Упрыгожыць абутак перфарацыяй.

[Лац. perforatio.]

перфары́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перфарыраваць.

перфары́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перфарыраваць.

перфары́равацца, ‑рыруецца; незак.

Зал. да перфарыраваць.

перфары́раваць, ‑рырую, ‑рыруеш, ‑рыруе; зак. і незак.

Тое, што і перфараваць.