пераэкзамено́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераэкзаменавацца.
2. Зал. да пераэкзаменоўваць.
пераэкзамено́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераэкзаменаваць.
пераэкзамено́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.
Паўторны экзамен у сістэме школьнага навучання пасля нездавальняючага адказу на першым. Пераэкзаменоўка па алгебры. Атрымаць пераэкзаменоўку на восень.
пераяда́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пераядаць — пераесці.
пераяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераесці (у 1, 3 знач.).
пераязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераехаць.
перая́рак, ‑рка, м.
Жывёла мінулагодняга прыплоду (пераважна пра авечак, ваўкоў). Да логава падышлі чацвёра леташніх ваўчанят-пераяркаў. «Маладосць». Калі самка [ваўка] гіне, самец бярэ сабе новую з пераяркаў. В. Вольскі.
перая́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Тое, што і пераярак.
перга́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1. Спецыяльна апрацаваная скура жывёлы, на якой пісалі да вынаходства паперы. Грамата напісана ўставам на невялікім кавалку пергаменту з абрыўкам шнура ад згубленай прывясной пачаткі. «Помнікі».
2. Старажытны рукапіс, напісаны на такой скуры. У Балгарыі знойдзен пергамент, на якім па сцёртых глагалічных словах напісаны кірыліцкія. «Беларусь».
3. Абгортачная папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.
[Ад геаграфічнай назвы.]
перга́ментны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з пергаменту (у 1 знач.). На стале, на крэслах, проста на падлозе ляжалі жаўтаватыя, пергаментныя, і белыя, папяровыя, скруткі карт, стальныя і гусіныя пер’і, чарніліцы з атрамантам. Караткевіч. // Які мае адносіны да пергаменту. Пергаментная майстэрня.
2. перан. Які нагадвае сваім выглядам пергамент; жаўтаваты. Пергаментны твар.