Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перашрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашрубаваць.

перашту́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Штурхнуць, паштурхаць усіх, многіх.

перашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераштурхаць.

пераштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Штуршком перамясціць цераз што‑н. або куды‑н.

пераштэмпелява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераштэмпеляваць.

пераштэмпелява́ць, ‑пялюю, ‑пялюеш, ‑пялюе; зак., што.

1. Паштэмпеляваць усё, многае. Пераштэмпеляваць усе пісьмы.

2. Паставіць штэмпель яшчэ раз, нанава.

пераштэмпялёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераштэмпялёўваць.

пераштэмпялёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераштэмпеляваць.

перашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Пашукаць усюды, абшукаць усё, кожнае месца.

перашу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перашукаць.