пературба́цыя, ‑і, ж.
1. Спец. Змяненне шляху нябеснага цела пад уздзеяннем сілы прыцяжэння іншага цела.
2. перан. Нечаканая, рэзкая перамена ў ходзе чаго‑н., якая выклікае беспарадак, замяшанне. Пра сябе .. [Антон Ягоравіч] чамусьці не думаў. Яму здавалася, што ўсе гэтыя пературбацыі яго не закрануць. Чыгрынаў.
ператушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.
Затушаваць, патушаваць усё, многае.
ператушо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператушоўваць — ператушаваць.
ператушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператушаваць.
ператушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы; Р мн. ‑шовак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператушоўваць — ператушаваць.
ператушы́ць 1, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Патушыць, пагасіць усё, многае. Ператушыць усе свечкі. Ператушыць лямпы.
ператушы́ць 2, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.
Падвергнуць тушэнню ўсё, многае.
ператыка́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператкнуць.
ператыка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператкаць.
ператынкава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператынкаваць.
ператынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Атынкаваць усё, многае.
2. Атынкаваць нанава, іначай.
ператынко́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператынкоўваць — ператынкаваць.