Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ператры́млівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ператрымліваць.

ператры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператрымаць.

ператрэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператрэніраваць.

ператрэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Спец. Стаміцца ад працяглай, празмернай трэніроўкі.

ператрэнірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Спец. Стаміць працяглай, празмернай трэніроўкай.

ператрэніро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператрэніраваць.

ператрэніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец. Стан ператрэніраванага, стомленасць ад працяглай, празмернай трэніроўкі.

ператрэ́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператрэсваць — ператрэсці.

ператрэ́свацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ператрэсціся.

2. Зал. да ператрэсваць.

ператрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператрэсці.