ператармасі́ць, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго.
Растармасіць усіх, многіх.
ператасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператасаваць.
ператасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. што. Тасуючы, перамяшаць. Ператасаваць калоду карт.
2. Патасаваць яшчэ раз.
3. перан.; каго-што. Разм. Перамяшаць, размясціць іначай. Яна ператасавала тоўстую калоду пісем, падняла на яго вочы і развяла рукамі. Адамчык. Я спрабаваў перайначыць кампазіцыю, усё ператасаваць, пераставіць — не памагала. Скрыган.
ператасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператасоўваць — ператасаваць.
ператасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да ператасоўваць.
ператасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператасаваць.
ператасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператасоўваць — ператасаваць.
ператаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць; пр. ператоўк, ‑таўкла, ‑ло; заг. ператаўчы; зак.
1. што. Стаўчы ўсё, многае. Ператаўчы ўвесь перац. Ператаўчы вараную бульбу.
2. што. Ачысціць ад шалупін, абтаўчы ўсё, многае. Ператаўчы ўсё проса.
3. што. Стаўчы драбней, чым трэба; раскрышыць.
4. што. Стаўчы нанава, яшчэ раз.
5. што. Разм. Разбіць, пабіць усё, многае. Таго ж вечара Пракоп і раз’ятрыўся, што ператоўк усе гладышы, якія толькі былі ў хаце, у сенцах і ў пограбе. Вітка.
6. каго. Разм. Забіць, пабіць усіх, многіх. — Трэба арганізоўваць людзей і выходзіць з гета, — гаварыў хваравіты Ёсель Гелер.. — Іначай усіх нас ператаўкуць... Гурскі.
ператаўчы́ся, ‑таўчэцца; зак.
Стаўчыся вельмі дробна; раскрышыцца.
ператачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. Натачыць, затачыць нанава. Ператачыць жалязка рубанка.
2. Натачыць, затачыць усё, многае. Ператачыць усе нажы. Токар ператачыў усе загатоўкі.
ператачы́ць 2, ‑точыць; зак., што.
Праесці, прагрызці, нарабіць дзірак у многіх месцах. Шашаль ператачыў бярвенне. Крот ператачыў увесь агарод. // Грызучы, знішчыць. Мышы ператачылі салому.