Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасядло́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасядлоўваць.

перасядло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасядлаць.

перасяка́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Магчымасць або здольнасць перасякацца. Даказаць перасякальнасць ліній.

перасяка́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які можа або здольны перасякацца. Перасякальныя лініі.

перасяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перасякаць — перасячы, перасекчы (у 1 знач.).

перасяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасячыся, перасекчыся.

2. Зал. да перасякаць.

перасяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасячы, перасекчы.

перасяле́нец, ‑нца, м.

Той, хто перасяляецца, перасяліўся на новае месца. На нашы позіркі ён усміхнуўся І адказаў: — Я магілёўскі родам. Перасяленец. Сёлета вясною Было паўвека роўна, як адтуль... Гілевіч. / Пра расліны, жывёл, птушак і пад. Вясной дрэўца пусціла першыя зялёныя пятачкі глянцавітага лісця, і ўзрадаваўся Мітрафан: перасяленец прыняўся. Ракітны. За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца ў Парыцкім раёне, дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы. В. Вольскі.

перасяле́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да перасяленец.

перасяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасяляць — перасяліць і перасяляцца — перасяліцца.