Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасцяба́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасцябаць.

перасцяба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Адсцябаць усіх, многіх.

перасцяро́га, ‑і, ДМ ‑розе, ж.

Тое, што перасцерагае, засцерагае ад небяспекі. Меры перасцярогі. □ — Пільнасць і перасцярога ніколі не пашкодзяць. Паслядовіч. Стралялі, відаць, ужо так, для перасцярогі, для страху. Лынькоў.

перасцярэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасцерагчы.

перасыла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасылаць — пераспаць ​1.

перасыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасылаць.

перасыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераспаць ​1.

перасы́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перасылкі. Перасылачныя грошы. Перасылачныя расходы.

перасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасылаць — пераспаць ​1.

перасы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для збору, часовага ўтрымання людзей, якія павінны быць адпраўлены ў другое месца. Перасыльная біржа. Перасыльныя астрогі.

2. Які перасылаецца з месца на месца, прызначаны для перасылкі. Па ўсяму было відаць, што Максіма пасадзілі ў агульную камеру для перасыльных арыштантаў. Машара.