Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Пасунуўшы, перамясціць, паставіць на другое месца. Перасунуць канапу. Перасунуць гаршкі ў печы. □ Кацярына сама перасунула шафу бліжэй да грубкі, каб схаваць ложак ад чужога вока. Ваданосаў.

2. Пасунуць далей, чым трэба.

перасу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасушыць.

перасу́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перасушваць — перасушыць.

перасу́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасушыцца.

2. Зал. да перасушваць.

перасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасушыць.

перасу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасушваць — перасушыць.

перасушы́цца, ‑сушыцца; зак.

1. Стаць вельмі сухім.

2. Высушыцца — пра ўсё, многае.

3. Абсушыцца, пасушыцца. Сеў ля цяпельца зыркага пастух, Каб абагрэцца і перасушыцца. Сіпакоў. — Пусці, чалавеча, перасушыцца дарожнага чалавека. Калюга.

перасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.

1. Прасушыць зноў, яшчэ раз. Відаць, непрыбраныя рады сена трэба падвярнуць, перасушыць. Кандрусевіч.

2. Зрабіць вельмі сухім. Перасушыць тытунь. Перасушыць бялізну.

3. Высушыць усё, многае. Перасушыць коўдры, падушкі. □ Ледзь-ледзь мы .. перасушылі [фасолю] і ссыпалі ў мяшкі. Але высушылі, відаць, не вельмі суха, бо суп патыхае прэлым. Сяркоў.

перасцерага́льны, ‑ая, ‑ае.

Які перасцерагае, папярэджвае аб небяспецы. Амаль на кожным пакінутым фашыстамі будынку чарнелі перасцерагальныя надпісы сапёраў. Мележ.

перасцерага́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасцерагаць.