перастрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. перастрэльвацца (у 1 знач.).
перастрэ́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Абстрэльваць адзін другога. Танкі сталі веерам, падрыхтаваліся да кругавой абароны. Увесь дзень танкісты перастрэльваліся з немцамі, нецярпліва чакалі падыходу пяхоты, што павінна прабіцца да іх. Мележ.
2. Зал. да перастрэльваць.
перастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перастраляць.
перасту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перастудзіць.
перастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак., што.
Разм. Астудзіць больш, чым трэба; пераахаладзіць. Перастудзіць суп.
перасту́к, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастуквацца, а таксама гукі гэтага дзеяння.
перасту́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастуквацца, а таксама гукі гэтага дзеяння.
перасту́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць адначасовы або папераменны часты стук (аб некалькіх прадметах). Перастукваюцца аўтаматычныя станкі. □ Мерна перастукваюцца буферамі вагоны. Сяргейчык.
2. Перагаворвацца з кім‑н. пры дапамозе ўмоўнай сістэмы стукаў. Пятро зразумеў, што арыштаваны забаўляў яго песняй для таго, каб другія, што сядзелі ў розных камерах, у гэты час маглі перастуквацца праз сцяну. Капусцін.
перасту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да пераступаць.
2. Тое, што і перастуквацца (у 1 знач.). Колы перастуквалі на стыках.
перасту́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца.
Зак. да перастуквацца (у 2 знач.).