Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перастро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перастрачыць.

пераструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выстругаць, абстругаць, пастругаць усё, многае.

2. Выстругаць, абстругаць нанава.

перастру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перастругваць.

перастру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перастругаць.

перастры́г, ‑у, м.

Спец. Паўторная стрыжка шэрсці. Рабіць перастрыг. // Шэрсць ад паўторнай (вясенняй) стрыжкі. Перастрыг мякчэйшы, чым першая стрыжка.

перастрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перастрыгчыся.

2. Зал. да перастрыгаць.

перастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перастрыгчы.

перастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; зак., каго-што.

1. Пастрыгчы нанава, іначай.

2. Пастрыгчы, астрыгчы ўсіх, многіх. Перастрыгчы ўсіх авечак.

перастры́гчыся, ‑стрыгуся, ‑стрыжэшся, ‑стрыжэцца; ‑стрыжомся, ‑стрыжацеся, ‑стрыгуцца; зак.

1. Пастрыгчыся нанава, іначай. Перастрыгчыся пад бокс.

2. Пастрыгчыся — пра ўсіх, многіх.

перастры́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перастрыгчы.