Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераспе́ласць, ‑і, ж.

Стан і якасць пераспелага.

пераспе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераспеліць.

пераспе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Даць магчымасць стаць вельмі спелым.

пераспе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі спелы. У паветры адчуваўся пах пераспелага рамонку і прэлага жаўталісця. Хведаровіч. На старым вішняку дзе-нідзе чарнелі буйныя пераспелыя ягады. Ігнаценка.

2. перан. Разм. іран. Які выйшаў з гадоў, узросту, уласцівага якому‑н. становішчу. Пераспелая нявеста. □ Пераспелы кавалер, калі Казік Сядзёлка ў свае трыццаць з лішкам год усё яшчэ не дабраў часу наладзіць асабістае жыццё. Машара.

пераспе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераспеліць.

пераспе́ць, ‑спею, ‑спееш, ‑спее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вельмі спелым. Пераспела і губляе свае пажыўныя якасці кукуруза. «Звязда». Колькі ў іх [Гарохавых] вішань! Чорныя, пераспелыя! Місько.

2. перан. Разм. іран. Выйсці з узросту, уласцівага якому‑н. становішчу. Век дзяўчыны — век кароткі: Пераспееш — што ўдава. А. Александровіч.

пераспрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.

Тое, што і перапрабаваць.

пераспрача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Перамагчы ў спрэчках. У Яся была на дзіва добрая памяць, — столькі розных вестак і фактаў ён помніў, і гаварыў ён з такім натхненнем, што ніхто не мог пераспрачаць яго. Мележ.

пераспява́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Спець, папець усё, многае. «Прыходзьце ка мне ўсе, Каго я вучыў, каго я лячыў, Каго ратаваў з бяды, З кім я у час франтавы начаваў у хмурым слонімскім лесе, З кім я нямала пераспяваў Вясёлых і сумных песень». Панчанка. Вось яны зараз пасядуць на бярвенне, а потым дзяўчаты пераспяваюць многа песень, а хлопцы параскажуць столькі цікавага і смешнага. Сіпакоў.

2. каго. Спець лепш, прапець даўжэй за каго‑н., перамагчы ў спевах. Пераспяваць вядомага спевака.

пераспява́ць 2, ‑ае.

Незак. да пераспець.

перасса́ць, ‑сеў, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак.

Пасеяць больш, чым трэба. Дзіця перассала.