Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.

1. Праслужыць больш, чым трэба.

2. Паслужыць на многіх пасадах, у многіх месцах.

пераслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Паслухаць усё, многае або ўсіх, многіх. Што па вадзе плыве — не пераняць, што людзі гавораць — усё не пераслухаць. Прыказка.

перасма́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасмажыць.

перасма́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасмажыцца.

2. Зал. да перасмажваць.

перасма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасмажыць.

перасма́жыцца, ‑жыцца; зак.

Пасмажыцца даўжэй, чым трэба, залішне запячыся, стаць сухім, жорсткім. Катлеты перасмажыліся. Каўбаса перасмажылася.

перасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Пасмажыць даўжэй, чым трэба, залішне запячы. Перасмажыць мяса. Перасмажыць сала.

2. Сасмажыць, пасмажыць усё, многае. Перасмажыць усю рыбу.

перасма́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасмаліць ​2.

перасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.

1. Пасмаліць нанава, яшчэраз. Перасмаліць лодку.

2. Пасмаліць усё, многае. Перасмаліць усе бочкі.

перасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак., што.

Разм. Перапаліць надвае, на часткі. Перасмаліць валасы завіўкай.

перасма́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасмальваць.