Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., каго.

1. Абскакаць каго‑н.; абагнаць скачучы.

2. Патанцаваць даўжэй або лепш за каго‑н.

3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым‑н.

пераска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да пераскакаць.

2. Незак. да пераскочыць.

пераскаро́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераскародзіць.

пераскаро́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераскароджваць.

пераскаро́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераскародзіць.

пераскаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑даіць; зак., што.

1. Паскародзіць нанава, яшчэ раз. Пераскародзіць папар.

2. Паскародзіць усё, многае. Пераскародзіць усе ўчасткі.

пераска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

У спорце — паўторная скачка.

перасква́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераскварыць.

перасква́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераскварыцца.

2. Зал. да пераскварваць.

перасква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераскварыць.