Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Засеяць нанава. Перасеяць участак.

2. Прасеяць цераз сіта нанава, яшчэ раз. Перасеяць муку.

3. Прасеяць усё, многае. Перасеяць тры мяшкі мукі.

перасі́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Празмерна напружваючы сілы, змучыць, надарваць сябе. Перасіліўся конь у цяжкім возе.

перасі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. каго-што. Перамагчы сілай у барацьбе; узяць верх. Лерасіліць таварыша і паваліць. Плыўцы перасілілі цячэнне. □ Не думае класціся і ляснік. Быццам згаварыліся хлопчыкі з ім: хто каго перасіліць, хто першы засне. Паўлаў. // што. Атрымаць верх, праявіцца, адчуцца з большай сілай. Міхал ніколі не стане панскім слугой да канца, службовы абавязак не перасіліць у ім чалавека. Навуменка. // што. Заглушыць які‑н. гук, шум больш моцным гукам, шумам. Вася паставіў на дол чамаданчык, сунуў у рот два пальцы і зычна свіснуў, стараючыся перасіліць шум рухавіка. Краўчанка.

2. перан.; каго-што. Пераадолець, заглушыць якое‑н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад. Перасіліць боль. Перасіліць нянавісць. Перасіліць страх. □ Чалавек сам павінен перасіліць гора. Старонняя спагада часам толькі сыпле соль на раны. Сапрыка. Арсеню Андрэевічу захацелася адразу ж вярнуцца, але ён перасіліў сябе, пайшоў далей. Марціновіч.

3. каго. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца. Перасіліць каня работаю.

перасі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасіліцца.

2. Зал. да перасільваць.

перасі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасіліць.

перасі́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасініць.

перасіні́цца, ‑сініцца; зак.

Стаць вельмі сінім. Перасініліся настольнікі. Перасініліся ніткі.

перасіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

1. Зрабіць вельмі сінім, засініць.

2. Падсініць, афарбаваць у сіні колер нанава, яшчэ раз (пра бялізну, тканіны і пад.). Перасініць прасціну.

3. Падсініць, афарбаваць у сіні колер усё, многае. Перасініць усю памытую бялізну.

перасі́ньвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасініцца.

2. Зал. да перасіньваць.

перасі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасініць.