Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапхну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапхнуць.

перапхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм.

1. Штурхаючы, перамясціць куды‑н. або цераз што‑н. [Халуста:] — Каб гэты прывад быў на колах.., то яго раз-два і перапхнуў на другое прыгуменне. Чарнышэвіч.

2. Тое, што і перапхаць (у 2 знач.).

перапы́нак, ‑нку, м.

1. Часовае спыненне якой‑н. дзейнасці, працы. Максімаў абвёў позіркам залу і абвясціў: — Зробім перапынак на трыццаць хвілін. Шахавец. // Прамежак часу, на які спыняецца якая‑н. дзейнасць. Абедзенны перапынак. // Адпачынак паміж урокамі. Школьныя перапынкі.

2. Перарыў у якім‑н. працэсе, пропуск. Раптам там наперадзе, куды падышоў эшалон, грукнулі гарматы, пасля яшчэ, яшчэ з перапынкамі. Чорны.

перапы́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапыніць.

перапыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.

Спыніцца, прыпыніцца на кароткі час, перарвацца. Падпісаўшы колькі паперак, Варанецкі перапыніўся і прыкурыў люльку. Скрыган. Калі на нейкі час перапыніўся мінамётны абстрэл, Марыя высунула галаву з акопчыка. Кулакоўскі.

перапыні́ць, ‑пыню, ‑пыніш, ‑пыніць; зак., каго-што.

1. Спыніць або прыпыніць якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н.; перашкодзіць чаму‑н. Настаўнік геаграфіі перапыніў расказ, падышоў да стала. Гамолка. Відаць, дождж перапыніў уборку: у далечыні.. нерухома стаяў камбайн. Шамякін. // Перабіць (размову, гутарку). Перапыніць апавядальніка. Перапыніць на слове.

2. Спыніць, затрымаць у час руху. [Паліна] яшчэ раз працягнула руку да бутэлькі, але.. [немец] перапыніў: — Чакай... Новікаў. Каля Дзвюх Хат іх перапыніў патруль і сказаў зайсці ў кавалёву хату. Чорны.

перапыня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да перапыніцца.

2. Зал. да перапыняць.

перапыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перапыніць.

перапы́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапырхнуць.

перапы́рхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Успырхнуўшы, пераляцець цераз што‑н., куды‑н. Вось .. [дзяцел] з шумам перапырхнуў на суседняе дрэва. В. Вольскі.