перапужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Моцна спужаць, напужаць; перапалохаць. — Ціха ты! Дзяцей перапужаеш! Васілевіч.
перапу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Незак. да перапужацца.
2. Зал. да перапужваць.
перапу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапужаць.
перапу́ск, ‑у, м.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. перапускаць — перапусціць (у 1–3 знач.).
перапуска́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перапускаць — перапусціць (у 1–3 знач.).
перапуска́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да перапускаць.
перапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапусціць.
перапусці́ць, ‑пушчу́, ‑пу́сціш, ‑пу́сціць; зак.
Разм.
1. што. Паступова перасыпаць, пераліць з аднаго сховішча ў другое. Перапусціць віно з бочкі ў бочку.
2. што. Ачысціць, сыплючы цераз што‑н. Перапусціць насенне цераз арфу.
3. што. Расплавіўшы, ператварыць у іншы стан, зрабіць прыгодным для чаго‑н.; ператапіць. Перапусціць воск. Перапусціць тлушч.
4. што, чаго і без дап. Добраахвотна адмовіцца ад чаго‑н., уступіць што‑н. каму‑н. Ён свайго не перапусціць. □ Людзі скарэй згодны былі .. [Грамабою] перапусціць, як мелі займацца з гэтакім. Крапіва. — Сваркі паміж нас ніколі не было, бо я заўсёды перапушчу. В. Вольскі.
перапу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапусціць.
перапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Запхаць, папхаць усё, многае.
2. Запіхваючы, пералажыць у другое месца. Перапхаць зелле ў другі мяшок.