Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

перапрасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перапрасоўваць.

перапрасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапрасаваць.

перапра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; пр. перапраў, ‑прала; заг. перапрадзі; зак., што.

Спрасці, папрасці ўсё, многае. Перапрасці за зіму ўвесь лён.

перапра́ўка ​1, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць ​1 — пераправіць ​1.

перапра́ўка ​2, ‑і, ДМ ‑праўцы; Р мн. ‑правак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць ​2 — пераправіць ​2.

перапраўле́нне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць ​1 — пераправіць ​1.

перапраўле́нне ​2, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапраўляць ​2 — пераправіць ​2.

перапра́ўлены ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераправіць ​1.

перапра́ўлены ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераправіць ​2.

перапраўля́цца ​1, ‑яецца; незак.

Зал. да перапраўляць ​1.

перапраўля́цца ​2, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да пераправіцца.

2. Зал. да перапраўляць ​2.

перапраўля́ць ​1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да пераправіць ​1.

перапраўля́ць ​2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да пераправіць ​2.

перапрафілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Змяніць профіль, спецыялізацыю вытворчай дзейнасці прадпрыемства, навукова-даследчай або вучэбнай дзейнасці інстытута і г. д.

перапрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапрацаваць.