перапла́ўка, ‑і, ДМ ‑плаўцы; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплаўляць — пераплавіць.
перапла́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераплавіць.
пераплаўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да пераплавіцца.
2. Зал. да пераплаўляць.
пераплаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да пераплавіць.
пераплаўны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Атрыманы ў выніку пераплаўкі. Пераплаўны чыгун.
пераплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што.
1. і без дап. Заплаціць больш, чым трэба. Пераплаціць за пакупку. □ [Касірка:] — Каму я з вас, мужчыны, сто рублёў пераплаціла? Пальчэўскі.
2. і чаго. Разм. Заплаціць, выплаціць паступова за што‑н. вялікую колькасць (грошай). Колькі я грошай пераплаціла за кнігі.
перапла́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераплаціць.
перапла́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераплачваць — пераплаціць.
перапла́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераплачваць.
перапла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераплаціць.