перапіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Тое, што і перапхнуць.
перапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑няцеся; зак.
Выпіць замнога чаго‑н. спіртнога, стаць вельмі п’яным. — Згарэла Таня... — глуха выдыхнуў .. [Сяргей]. — Перапіліся ўсе, паснулі — яна тады салому падпаліла... Місько. Цыль перапіўся і услых расказваў нейкія брудныя анекдоты. Гаўрылкін.
перапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; зак.
1. чаго і без дап. Выпіць лішне (звычайна спіртнога). [Гарманіст] іграў на чыімсьці вяселлі ды перапіў. Сачанка.
2. каго. Выпіць больш за каго‑н. Кожны намагаўся перапіць суседа. Шамякін.
3. што і чаго. Разм. Выпіць усё, многае. [Серада:] — Колькі я адной гарэлкі перапіў, — каб мне столькі здароўя... Брыль.
перапла́віцца, ‑плавіцца; зак.
Расплавіцца, паплавіцца — пра ўсё, многае.
перапла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.
1. Расплавіць плаўленае. Пераплавіць волава яшчэ раз. // Ператварыць пры дапамозе плаўкі ў што‑н. іншае. Пераплавіць металалом. □ [Васіль Маркавіч:] — Вораг знайшоў сабе магілу на нашай зямлі. А тэхніку яго мы пераплавілі ў мірныя машыны. Скрыпка.
2. Расплавіць, паплавіць усё, многае. Пераплавіць усю руду.
перапланава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапланаваць.
перапланава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапланаваць.
перапланава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Спланаваць нанава, змяніць план чаго‑н. Перапланаваць забудову квартала.
перапланіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Змена плана, планіроўкі чаго‑н.
пераплано́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перапланоўваць.