перапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Пісаць адзін другому пісьмы. У часе паездак у Крым і Пецярбург Горкі перапісваецца з сям’ёй Багдановічаў. С. Александровіч. Усю вайну.. [сябры] перапісваліся і вось, нарэшце, сустрэліся. Шамякін.
2. Зал. да перапісваць.
перапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапісаць.
перапі́ска, ‑і, ДМ перапісцы; Р мн. ‑сак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перапісваць — перапісаць (у 1 знач.).
2. Дзеянне паводле дзеясл. перапісвацца (у 1 знач.); абмен пісьмамі.
3. Збор пісем, лістоў, напісаных і атрыманых кім‑н. Загінулі таксама апавяданні Багушэвіча, яго перапіска з многімі выдатнымі сучаснікамі. Мальдзіс.
перапісны́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны для перадку. Перапісныя лісты.
перапі́счык, ‑а, м.
Той, хто займаецца перапісваннем чаго‑н. Перапісчык кніг.
перапіха́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да пераехаць.
перапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да перапхаць.
2. Незак. да перапіхнуць, перапхнуць (у 1 знач.).
перапі́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перапіхваць.
перапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да перапхаць.
2. Незак. да перапіхнуць, перапхнуць (у 1 знач.).