Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапячы.

перапе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі. Ні раней, ні пасля Уля не піла такога чаю.. Гэта быў кіпень з чорнага аплеценага гляка. Кіпень з мёдам і кіславатай перапечкай. Паўлаў.

перапёлачнік, ‑а, м.

1. Невялікі ястраб, які корміцца перапёлкамі і іншымі дробнымі птушкамі.

2. Паляўнічы, які палюе на перапёлак.

перапёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Палявая пералётная птушка сямейства фазанавых з завостранымі крыламі і кароткім хвастом.

перапёлчын, ‑а.

Які належыць перапёлцы, уласцівы ёй. Перапёлчына гняздо. Перапёлчына яйцо. Перапёлчын крык.

перапіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перапіцца.

перапіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапіць.

перапілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапілаваць.

перапілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

1. Распытваць папалам, надвае. Перапілаваць дошку.

2. Папілаваць усё, многае. Перапілаваць усе дровы.

перапіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапілоўваць — перапілаваць.