перапакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Упакаваць, спакаваць нанава, іначай. Перапакаваць рэчы ў чамадане.
перапако́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапакоўваць — перапакаваць.
перапако́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перапакавацца.
2. Зал. да перапакоўваць.
перапако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перапакаваць.
перапако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапакоўваць — перапакаваць.
перапаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. Зазнаць, перажыць многа пакут. Зямля Беларусі многа перапакутавала за сваю гісторыю. Але самы вялікі здзек, самую страшную лютасць зазнала яна ад рук фашысцкіх забойцаў і катаў. «Звязда».
2. Перажыўшы што‑н., кончыць пакутаваць.
перапа́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перапальваць — перапаліць (у 2 знач.).
2. Перарасход паліва, гаручага. Перапал бензіну. Перапал вугалю.
перапаласка́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перапаласкаць.
перапаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., што.
1. Выпаласкаць нанава, яшчэ раз.
2. Выпаласкаць, папаласкаць усё, многае. Перапаласкаць усю бялізну.
перапа́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапаліць.
2. у знач. прым. Які перапаліўся, сапсаваўся ад празмернага награвання. На папялішчы .. валяліся перапаленыя балеі, каструлі, бляха... Якімовіч.