Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абмалява́цца, ‑люецца; зак.

Выразна абазначыцца на фоне чаго‑н. На шчоках.. абмаляваліся роўныя круглыя ямачкі. Гартны.

абмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Абвесці алоўкам ці фарбай што‑н.; размаляваць па краях.

2. перан. Ахарактарызаваць, апісаць. Кожны стараўся як найпаўней абмаляваць свае паводзіны з часу разлукі ў Сілцах. Гартны.

абма́н, ‑у, м.

Мана, няпраўда; памылковае ўяўленне аб чым‑н. [Зося:] — Глядзі, няма абману. Я праўду ўсю кажу. Бялевіч.

абма́нвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абмануцца.

2. Зал. да абманваць.

абма́нваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абмануць.

абмані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак., каго-што.

Тое, што і абмануць. Ім [панам] абманіць мужыка пакуль што трэба, вось і цягнуць ды абяцанкамі яго кормяць. Галавач.

абма́нлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абманлівага.

абма́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны ўвесці ў зман, паслужыць асновай для памылковага вываду аб кім‑, чым‑н. Абманлівае ўражанне.

абма́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да абману. Абманны рух. □ На прасторах неўгамоннага жыцця разбівалася аб Вашу [Горкага] непахіснасць, аб Вашу ясназорную сумленнасць усё абманнае, усё нікчэмнае. Купала.

абману́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абмануць.