Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перападрыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перападрыхтоўваць — перападрыхтаваць.

перапазы́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапазычыць.

перапазыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапазычыць.

перапазы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Разм. Пазычыць каму‑н. тое, што было пазычана самім.

перапаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.

1. Празмерна напаіць; апаіць. Перапаіць дзіця малаком. // Напаіць дап’яна, спаіць усіх, многіх. Перапаіць гасцей.

2. Напаіць адно за другім усіх, многіх. Перапаіць усю жывёлу.

перапа́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапайваць — перапаяць.

перапа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапаяць.

перапакава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапакаваць.

перапакава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапакаваць.

перапакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Разм. Упакавацца, спакавацца нанава, іначай.