Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераніцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Пераліцаваць.

пераніцо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераніцоўваць — пераніцаваць.

пераніцо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераніцоўваць.

пераніцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераніцаваць.

пераніцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераніцоўваць — пераніцаваць.

перані́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.

Разм. Знішчыць, панішчыць усё, многае або ўсіх, многіх. А дзевер, не памятаючы сябе, уляцеў за .. [Марынай] следам і замахаў сякерай, зароў дзікім голасам: — Засяку-у!.. Усё кодла тваё перанішчу!.. Усё насенне звяду!.. Ракітны.

перано́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераносіць — перанесці (у 1–6 знач.).

2. Знак у выглядзе рыскі, які ўжываецца пры перанясенні часткі слова ў наступны радок. Знак пераносу.

перано́сіцца, ‑ношуся, ‑носішся, ‑носіцца; незак.

1. Незак. да перанесціся.

2. Зал. да пераносіць.

перано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць.

Незак. да перанесці.

•••

Не пераносіць каго-чаго — вельмі не любіць, адчуваць агіду да каго‑, чаго‑н.

перано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пераносіць — перанесці (у 1–6 знач.).

2. Р мн. ‑сак. Пераносная лямпа. Славік падняў вышэй «пераноску», ад яркага святла якой слязіліся вочы. Шамякін.