Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перанасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак.

1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды‑н. паступова або за некалькі прыёмаў усё, вялікую колькасць чаго‑н. Перанасіць усе дровы пад павець. Перанасіць бульбу ў склеп кашамі. □ Колькі Юрка перанасіў адтуль — з бярэзніку і з ячменю — баравікоў... І адзін, і з бацькам... Пташнікаў.

2. што. Знасіць вялікую колькасць чаго‑н. (пра адзежу, абутак і пад.).

3. што. Разм. Пранасіцца даўжэй за што‑н. Мае лапці лазовыя пераносяць твае боты казловыя. Прыказка.

4. каго. Пранасіць дзіця звыш тэрміну (пра цяжарную).

перанасы́ціцца, ‑ціцца; зак.

Стаць вельмі насычаным, празмерна насыціцца.

перанасы́ціць, ‑сычу, ‑сыціш, ‑сыціць; зак., што.

Зрабіць вельмі насычаным, насыціць больш, чым трэба. Перанасыціць паветра парай.

перанасы́чанасць, ‑і, ж.

Якасць перанасычанага.

перанасы́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перанасыціць.

2. у знач. прым. Вельмі, празмерна насычаны. Перанасычаны раствор.

перанасыча́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перанасыціцца.

2. Зал. да перанасычаць.

перанасыча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перанасыціць.

перанасычэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перанасычаць — перанасыціць і стан паводле знач. дзеясл. перанасычацца — перанасыціцца.

перанасяле́нне, ‑я, н.

Адносны лішак насельніцтва, уласцівы капіталістычнаму грамадству, дзе частка працаздольнага насельніцтва пазбаўлена магчымасці скарыстаць свае сілы для атрымання сродкаў існавання.

перанасялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.

Насяліць густа, звыш меры. Перанасяліць край. Перанасяліць дом. Перанасяліць кватэру.