Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзесяці́нны, ‑ая, ‑ае.

Мерай у адну дзесяціну (у 1 знач.). Дзесяцінны надзел зямлі.

дзесяціпудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вагой у дзесяць пудоў. Дзесяціпудовы кабан.

дзесяціразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Узяты дзесяць разоў; дзесяцікратны.

дзесяцірублёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў дзесяць рублёў. Дзесяцірублёвы білет. Дзесяцірублёвая асігнацыя.

2. Коштам у дзесяць рублёў. Дзесяцірублёвы капялюш.

дзесяцірублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм. Грашовы знак вартасцю ў дзесяць рублёў. [Блок] выняў з кішэні бумажнік, даў Лабановічу дзесяцірублёўку і моўчкі кіўнуў галавою. Колас.

дзеся́цкі, ‑ага, м.

Выбарная асоба з сялян, якая ў дарэвалюцыйнай вёсцы выконвала паліцэйскія абавязкі. Стараста зачыніў у стопцы дзверы і загадаў дзесяцкаму нікога туды не пушчаць, пакуль не прыедзе ўраднік. Галавач.

дзе́сяць, ‑і, ліч. кольк.

Лік і лічба 10. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 10. Дзесяць чалавек. Дзесяць капеек. Дзесяць гадоў.

•••

За дзесяццю замкамі гл. замок.

Ні ў пяць ні ў дзесяць гл. пяць.

дзесяцяры́чны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Павялічаны ў дзесяць разоў; дзесяцікратны.

•••

Дзесяцярычнае «і» гл. і.

дзетазабо́йства, ‑а, н.

Забойства дзіцяці.

дзетазабо́йца, ‑ы, м.

Забойца дзіцяці.