Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзесяцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў дзесяць дзён. У той вечар, калі загрукалі па чыгунцы вагоны пасля дзесяцідзённага перапынку, зайшла да Лабановіча Вольга Віктараўна. Колас. // Разлічаны, дастатковы на дзесяць дзён. Дзесяцідзённы запас вады.

дзесяцізара́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Дзесяцізарадная вінтоўка.

дзесяцікапе́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў дзесяць капеек. Дзесяцікапеечная манета.

2. Коштам у дзесяць капеек. Дзесяцікапеечная брашура.

дзесяцікла́снік, ‑а, м.

Вучань дзесятага класа.

дзесяцікла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да дзесяцікласнік.

дзесяцікла́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дзесяць класаў, складаецца з дзесяці класаў. Дзесяцікласная адукацыя.

дзесяцікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Павялічаны ў дзесяць разоў, узяты дзесяць разоў. У дзесяцікратным памеры.

дзесяціме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячны перапынак. // Разлічаны, дастатковы на дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячны запас ежы.

2. Узростам у дзесяць месяцаў. Дзесяцімесячнае дзіця.

дзесяці́на, ‑ы, ж.

1. Мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 га, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

2. Уст. Падатак на карысць царквы ў размеры адной дзесятай часткі даходу.

дзесяці́нны, ‑ая, ‑ае.

Мерай у адну дзесяціну (у 1 знач.). Дзесяцінны надзел зямлі.